Новости
Главная | | Регистрация | Вход
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Февраль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728
Архив записей
Главная » 2013 » Февраль » 10 » Як у Мінску і Дзяржынску шукалі кнігарню, лазню і царкву?
21:37
Як у Мінску і Дзяржынску шукалі кнігарню, лазню і царкву?


Цікавы лінгвістычны эксперымент быў праведзены ў Мінску і Дзяржынску 1с битрикс поддержка. На мэту ставілася высвятленне, ці будуць беларусы пераходзіць на сваю мову, калі да іх звяртацца па-беларуску, і ці ўвогуле разумеюць яны беларускую. Вынікі эксперыменту абнародваны ў зборніку навуковых дакладаў "Весткі Акадэміі навук". Ітак... У дадзеным выпадку даследчыкаў цікавіла так званае пераключэнне кодаў. Гэтая з'ява добра вядомая. Шматмоўныя гарадскія супольнасці Афрыкі або Індыі лёгка камунікатуюць адна з адной менавіта таму, што лёгка пераходзяць з адной мовы на іншую. Моўны феномен білінгвізму вывучаўся таксама ў кандскай правінцыі Квебек, дзе сутыкаюцца англамоўныя і франкамоўныя групы. Даследчыкі фіксуюць, што людзі ў такіх выпадках лёгка пераключаюць свой моўны код. А ў Беларусі? Першы эксперымент праводзіўся на ўчастку паміж вуліцай Энгельса і ГУМам. "Прашу прабачэння, вы не падкажаце, як прайсці да Цэнтральнай кнігарні?" - звярталіся даследчыкі да людзей розных узростаў. А калі адказы былі кароткімі, накшталт "там", задавалі дадатковыя пытанні, каб выявіць, на якой мове будзе размаўляць чалавек. Непадалёк ад Трактарнага завода ў мінакоў аналагічным чынам запытваліся, як знайсці вядомае ў гэтым мікрараёне месца - лазню. У Дзяржынску "шукалі" царкву. Усяго было апытана 330 чалавек - па 110 у кожным пункце. Вынікі: у цэнтры Мінску ўсяго 10 чалавек адказалі на пытанне па-беларуску. Яшчэ адзін - на "трасянцы". У той жа час не зразумелі пытаннi толькі 6 чалавек. У тыповым рабочым раёне сталіцы ўсяго 5 чалавек адказалі на пытанне па-беларуску, яшчэ 10 падказвалі, як знайсці лазню, на трасянцы. Праўда, пры гэтым 29 чалавек увогуле не маглі зразумець, што ад іх хочуць. А вось у Дзяржынску ўсе ўсё разумелі. Але адказвалі таксама па-руску. Беларускамоўныя тлумачэнні далі 5 чалавек, 22 гаварылі на трасянцы. Такім чынам, 84% атрыманых адказаў - рускія, 6% - беларускія, 10% на змешанай беларуска-рускай гаворцы. Праўда, даследчыкаў асабліва цікавіла, колькі апытаных "пераключаць код" і пяройдуць ці хаця б паспрабуюць перайсці на мову суразмоўцы. Вынік - 19%. Вельмі мала. Хаця мовазнаўцы свету лічаць, што людзі, якія жывуць ва ўмовах білінгвізму, досыць лёгка гэта робяць. Хаця б дзеля салідарнасці і павагі.

Просмотров: 5528 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0

Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz