Новости
Главная | | Регистрация | Вход
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 7
Гостей: 7
Пользователей: 0
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Август 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Главная » 2012 » Август » 17 » Сяргей Мартынаў: Я мог перамагчы на ўсіх шасці Алімпіядах
01:02
Сяргей Мартынаў: Я мог перамагчы на ўсіх шасці Алімпіядах


Стэлефанаваўшыся з нашым "залатым” стралком Сяргеем Мартынавым у другі раз, мы спазніліся на паўгадзіны петровац олива. Але чэмпіён часова адклаў паездку на лецішча і ветліва з намі сустрэўся. За чатыры гады да Гульняў у Лондане яму практычна не тэлефанавалі журналісты. Як кажа стралок, "нібы з жыцця выкраслілі”. Але для самога Сяргея Мартынава залаты медаль аказаўся лагічным. "Шчыра кажучы, вялікай нечаканасцю гэта не было. Таму што, калі ўзгадаць усю сваю гісторыю, то я мог перамагчы на ўсіх шасці Алімпіядах, дзе ўдзельнічаў, — кажа стралок. — Але не складвалася. Было дзве бронзы, было шостае, восьмае месцы… На першай Алімпіядзе, гэта было ў 1988-м, я таксама мог быць першым. Мне было 20 гадоў, да гэтага я перамог на Кубку свету, рэкорд свету ўсталяваў. Але неяк не складвалася, трошкі не шанцавала…” Свой залаты медаль Сяргей Мартынаў пабачыў у сне яшчэ за чатыры гады да Гульняў ў Лондане і зараз усмешліва пра гэта ўзгадвае: "Перад мінулай Алімпіядай, перад Пекінскай, мне снілася, што мяне прэзідэнт віншуе з залатым медалём. Сон не быў прарочым. А перад Лонданскай мне, здаецца, нічога не снілася”. Сяргей Мартынаў, як нам падалося, з тых людзей, якіх не назавеш казачнікамі. Размаўляе ён гэтак жа, як і страляе: трапна і ўзважана, ніколі не перагінае палку. Гэтак жа, па ўсім відаць, і жыве. "Не скажу, што я фанат чагосьці, той жа рыбалкі. У мяне няма такога, што трэба кідаць усё кожныя выходныя і кудысьці імчацца рыбу вудзіць, — працягвае чэмпіён. — Звычайнае жыццё, люблю і музыку паслухаць, і тэлевізар паглядзець, падабаюцца спартовыя перадачы: той жа снукер падабаецца, і тэніс вялікі”. Еўрарадыё: А якую музыку вы любіце слухаць? Сяргей Мартынаў: З апошняга, што мне патрапілася на вочы, гэта гурт Soen (шведска-амерыканскі хэві-метал. — Еўрарадыё). У яе выйшаў толькі адзін альбом, але там вядомыя музыкі. Steven Wilson, вядомы ў вузкіх колах музыка з гурта Porcupine Tree (прагрэсіўны рок, Англія. — Еўрарадыё). Blackfield — таксама яго гурт. З амерыканскага — Tool (прагрэсіўны рок ), ёсць такая банда. Са старога — Pink Floyd не слухаю чамусьці, неяк не кладзецца на душу. Ну, Led Zeppelin са старога падабаецца… Еўрарадыё: Многія здзівіліся, што вам-такі ўдалося перамагчы на Алімпіядзе ў неюнацкім узросце. Звычайна спартсменам, якім за 40, здароўе не дазваляе паспяхова выступаць… Сяргей Мартынаў: "Стралковы спорт не патрабуе ў прынцыпе нейкіх звышфізічных намаганняў. Але некаторыя практыкаванні адымаюць і здароўе. Напрыклад, стральба з пнеўматыкі, стоячы. Стральба статычная, але ідзе вялікая нагрузка на паясніцу, пазваночнік. Многім аперацыі робяць, пазванкі выразаюць. Многія з гэтай прычыны перастаюць выступаць. Апроч гэтага, калі страляеш у ціры, — дым, порах, свінец гэты… Але як яно ўплывае — гэта будзе вядома потым". Мацаючы 400-грамовы алімпійскі медаль (золата там, праўда, толькі шэсць грамаў), цікавімся, а што гэта такое — выйграць такую ўзнагароду ў 44 гады Сяргей Мартынаў: "Мой узрост я не лічу гранічна дапушчальным. Ёсць людзі і старэйшыя за мяне гадоў на пяць-шэсць. Дзейныя спартсмены, паспяхова выступаюць. У гімнастыцы, канешне, не будзеш у 40 гадоў скакаць на бервяне ці круціць піруэты на папярэчыне. Але тая ж Кацярына Карстэн — не дзяўчынка, яна прыкладна майго ўзросту, і акадэмічнае веславанне па фізічных затратах непараўнальнае са стральбой. Тым не менш чалавек выступае на высокім узроўні, і, наколькі я ведаю, сканчаць не збіраецца”. Еўрарадыё: У "Вікіпедыі” напісана, што вы нарадзіліся ў Расіі. А ці ведаеце беларускую мову? Сяргей Мартынаў: "Мой бацька — рускі, маці — беларуска. У Расіі я прабыў пасля нараджэння толькі адзін тыдзень. Мову ў школе вывучаў, але гэта было так даўно… У мяне дачка малодшая скончыла пачатковую школу на беларускай мове. Таму яна ў нас найлепшы спецыяліст у сям’і па гэтым пытанні”. Еўрарадыё: Такое ўражанне, што падчас спаборніцтваў вы дасягаеце поўнага спакою… Як гэтаму навучыцца? Ці моцна замінае спартсменам хваляванне? Сяргей Мартынаў: "Хваляванне, разумееце, у розныя моманты аказвае розны ўплыў. Бывае поўны спакой, як у тым жа фінале Гульняў у Атланце. Практычна там нічога не патрапіў, скаціўся з трэцяга на сёмае месца. Што патрэбна для поспеху, я ў прынцыпе і не ведаю. Хваляванне — гэта добра ці дрэнна..?”

Просмотров: 861 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0

Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz