Новости
Главная | | Регистрация | Вход
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 5
Гостей: 5
Пользователей: 0
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Архив записей
Главная » 2012 » Сентябрь » 16 » У мінскім Доме шлюбаў кожнае чацвёртае вяселле - з замежнікам
02:08
У мінскім Доме шлюбаў кожнае чацвёртае вяселле - з замежнікам


У мінскім Доме шлюбаў кожнае чацвёртае вяселле - з замежнікам http://FLORI24.ru. А разводзяцца беларускі найчасцей з арабамі. белоруски чаще выходят замуж за иностранцев Фота: Еўрарыдыё Беларуска Вікторыя выходзіць замуж за кітайца Куньу. Чакаюць дзіця і пакуль не ведаюць, будзе хлопчык ці дзяўчынка. "Пазнаёміліся праз сяброўку. Першы месяц ён ездзіў у Кітай, і мы перапісваліся праз інтэрнэт, там ён і прапанаваў сустракацца. Калі пазнаёміліся, ён вучыўся на другім курсе філалагічнага. Рускую мову ведаў ужо дастаткова добра”, - расказвае Вікторыя. Яе муж цяпер давучваецца. Жывуць разам у Гомелі і… гатуюць адно аднаму нацыянальную ежу. Вікторыя - повар, частуе мужа беларускімі стравамі, Куньу яе - кітайскімі. "Калі я на працы - ён гатуе. Калі я дома - гатую я. Праўда, ён беларускую кухню не вельмі ўспрымае. Ён гатуе нейкія складаныя стравы - з гароднінай, мясам, рысам”, - кажа Вікторыя. Калі Куньу скончыць вучобу, пара збіраецца пераехаць у Кітай. Як высвятляе Еўрарадыё, з пачатку года ў мінскім Доме шлюбаў ажаніліся 5 пар, дзе другая палова - грамадзяне Кітая. Кожны чацвёрты шлюб - з замежнікамі. "Традыцыйна найбольш шлюбаў з расіянамі, потым Германія, Італія. Ёсць і Венесуэла, Перу, Бразілія. Ёсць, калі нявеста замежніца: італьянка, костарыканка, грамадзянка ЗША”, - расказваюць у Доме шлюбаў. У брэсцкім Доме грамадзянскіх абрадаў за паўгода распісалі 56 замежнікаў, якія ажаніліся з беларусамі. "З іх 23 з расіянамі, 18 - з грамадзянамі Украіны, 3 - з грамадзянамі Польшчы і столькі ж - з малдаванамі”, - распавядаюць у брэсцкім Доме грамадзянскіх абрадаў. І дадаюць, што па адным шлюбе было з грамадзянінам Бангладэша і Гвінеі. Экзотыка! Дзяцей пакуль не рэгіструюць. Разводзяцца найбольш з арабамі. Не прыжываюцца, наракаюць у судзе Заводскага раёна Мінска. "Калі з замежнікамі разводы, то найчасцей з арабамі: Турцыя, Егіпет, Эміраты. Любыя арабскія краіны. Радзей італьянцы, іспанцы. Бліжэйшае замежжа зусім няшмат разводзяцца”, - кажуць у судзе. У 2011 годзе, паводле звестак Белстат, у Беларусі зарэгістравалі 86 тысяч шлюбаў. Больш за тры тысячы згулялі вяселле з замежнікамі.

Просмотров: 12110 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0

Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный конструктор сайтов - uCoz